5 траўня 2024, Нядзеля, 0:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гамяльчаніна затрымалі на мяжы з-за медзведзяня

40
Гамяльчаніна затрымалі на мяжы з-за медзведзяня

Жыхара Гомеля Станіслава Яленскага затрымалі і правялі ператрус памежнікі на пераходзе «Новая Гута».

Прычынай для гэтага стала аплікацыя на заднім шкле аўто - мішка з парашутам, які трымае ў руках запіску «Прывітанне СПА», паведамляе ПЦ «Вясна».

«Да тавараў, якія я вёз з Чарнігава, ў памежнікаў не было ніякіх прэтэнзій.Страж мяжы зацікавіўся медзведзянём і спытаў, што азначае гэтая аплікацыя? Я адказаў, што я з'яўляюся добраахвотным памочнікам памежнікаў па выяўленні самалётаў, якія ляцяць нізка, і пры частым перасячэнні мяжы падчас стаяння ў чэргах сачу за паветранай прасторай, каб вораг не пракраўся на нашу тэрыторыю», - растлумачыў Станіслаў Яленскі.

Тлумачэнні, мабыць, не спадабаліся памежніку, так як той выклікаў начальніка змены, і аўтамабіль гамяльчаніна адагналі для таго, каб разабрацца. «Разбор» заключалася ў тым, што прыйшоў іншы памежнік з фотаапаратам і ва ўсіх ракурсах сфатаграфаваў медзведзяня на заднім шкле аўтамабіля.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках