26 снежня 2024, Чацвер, 20:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Праваабаронцы асуджаюць перавод Дашкевіча ў «крытку»

4
Праваабаронцы асуджаюць перавод Дашкевіча ў «крытку»

Міжнародная федэрацыя праў чалавека і праваабарончы цэнтр «Вясна» асудзілі рашэнне суда Мазырскага раёна аб пераводзе Зміцера Дашкевіча ў турму.

Пра гэта гаворыцца ў сумеснай заяве праваабарончых арганізацый, піша ПЦ «Вясна».

Як адзначаецца ў заяве, FIDH і яе сяброўская арганізацыя ў Беларусі Праваабарончы цэнтр «Вясна» асуджаюць рашэнне суда Мазырскага раёна аб прымяненні карнага заключэння супраць лідэра грамадзянска-палітычнай арганізацыі «Малады фронт» Зміцера Дашкевіча на працягу ўсяго тэрміну яго прысуду. Такі выгляд зняволення прадугледжвае адпраўку Дашкевіча ў турму з яшчэ больш жорсткімі ўмовамі, чым у папраўчых калоніях, у тым ліку кругласутачнае знаходжанне ў камеры.

Суд прыняў такое рашэнне, сцвярджаючы, што Дашкевіч парушыў правілы ўнутранага распарадку Мазырскай калоніі, што зрабіла яго «злосным парушальнікам». На дадзены момант яго месцазнаходжанне невядома, назва новай турмы не раскрываецца.

Зміцер Дашкевіч быў першапачаткова прысуджаны 24 сакавіка 2011 да двух гадоў пазбаўлення волі па абвінавачванні ў «злосным хуліганстве», быццам бы здзейсненым напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў у снежні 2010 года. 28 жніўня 2011 года суд Глыбоцкага раёна правёў выязное пасяджэнне ў папраўчай калоніі № 13 у г. Глыбокае і прызнаў грамадзянскага актывіста вінаватым у неаднаразовым непадпарадкаванні адміністрацыі калоніі (частка 1 артыкула 411 Крымінальнага кодэкса). Да тэрміну Дашкевіча быў дададзены яшчэ адзін год, у выніку чаго ён, верагодна, застанецца ў турме да 28 жніўня 2013 года.

FIDH і ПЦ «Вясна» лічаць, што гэтыя рашэнні з'яўляюцца часткай агульнай рэпрэсіўнай тэндэнцыі ў Беларусі. Яны таксама лічаць, што гэта яшчэ адзін эпізод пераследу ў дачыненні да грамадзянскай супольнасці, накіраваны на падаўленне апанентаў рэжыму і прымяненні супраць іх усё большага ціску. Рашэнне суда Мазырскага раёна давяло агульную колькасць палітычных зняволеных, якія адбываюць зняволенне ў турмах з вельмі цяжкімі і рэпрэсіўнымі ўмовамі, да чатырох.

FIDH і ПЦ «Вясна» заклікаюць беларускія ўлады спыніць пераслед супраць Дашкевіча і неадкладна і безумоўна вызваліць яго, як і ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках