26 снежня 2024, Чацвер, 20:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Наста Палажанка: Дашкевіча нідзе няма

10
Наста Палажанка: Дашкевіча нідзе няма

Ні ў адной турме не пацвярджаюць месцазнаходжанне лідэра «Маладога фронту».

«Цяпер шукаем Дашкевіча: яго няма ні ў Гродне, ні ў Жодзіна. Спрабуем знайсці яго на транзітным шляху ў Баранавіцкай турме. Пакуль невядома, калі пачаўся яго этап. Адміністрацыя казала і сам Зміцер пісаў, што этап павінен быў пачацца ў аўторак уначы. Тады ўчора ўначы ён павінен быў кудысьці прыбыць. Але аказалася, што яго сёння нідзе няма», - распавяла сайту charter97.org нявеста палітвязня Зміцера Дашкевіча Наста Палажанка.

Па словах намесніка старшыні «Маладога фронту», Дашкевіча маглі этапаваць у чацвер:

«Ёсць неафіцыйная інфармацыя, што этап мог пачацца ў чацвер ноччу. Таму мы працягваем шукаць. Мазырская калонія ніякай інфармацыі не дае - ёсць ён там яшчэ ці калі адбыў. У Жодзіне і Гродне паведамляюць, што ў іх Дашкевіча няма. Інфармацыі з Баранавічаў пакуль таксама няма».

Калі палітвязня этапавалі ў аўторак, але да гэтага часу не давезлі да турмы, то стан Дашкевіча выклікае асцярогі, адзначыла яго нявеста:

«Этап - гэта самы складаны момант у зняволенні. Падчас яго зняволены з'яўляецца безабаронным у бясконцых вагонах-перасадках пад брэх сабак і пад аўтаматамі канваіраў. Немагчыма нейкім чынам адсачыць яго перамяшчэнні з месца на месца, немагчыма даведацца, дзе ён можа знаходзіцца. І атрымліваецца, што калі этап пачаўся ў аўторак, то гэта значыць, што яго перакідаюць з месца на месца. Гэта вельмі цяжка», - кажа дзяўчына.

Нагадаем, 30 кастрычніка выязны суд у Мазырскай калоніі пастанавіў да канца тэрміну накіраваць лідэра «Маладога фронту» Зміцера Дашкевіча ў турму крытага тыпу. Падставай для рашэння паслужыла тое, што Дашкевіча прызналі «злосным парушальнікам» рэжыму. У якую турму накіруюць палітвязня, стане вядома толькі пасля яго прыбыцця.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках