Павел Вінаградаў асуджаны на 5 сутак
13- 17.12.2012, 10:27
Моладзевы актывіст прысуджаны да адміністрацыйнага арышту за акцыю пратэсту цацак.
Пра гэта ў сваім акаўнце ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» напісаў Андрэй Дзмітрыеў.
Нагадаем, вечарам 11 снежня Вінаградаву, які знаходзіцца пад наглядам міліцыі, патэлефанавалі з крымінальна-выканаўчай інспекцыі Маскоўскага раёна Менска і папрасілі з'явіцца ў сераду раніцай для запаўнення нейкіх папер. Калі моладзевы актывіст прыйшоў у інспекцыю, ён быў затрыманы і дастаўлены ва УУС Першамайскага раёна.
Там на яго яго склалі пратакол па артыкуле 23.34 адміністрацыйнага кодэкса (незаконнае пікетаванне) ў сувязі з правядзеннем 10 снежня ў Першамайскім раёне горада «акцыі цацак».
10 снежні каля Нацыянальнай бібліятэкі актывісты «Zмены» выставілі мяккія цацкі з транспарантамі, у надпісах на іх былі дапушчаныя граматычныя памылкі.