Мы таксама хочам ездзіць на «Майбахе»
38- 19.12.2012, 14:49
У Менску правялі акцыю да другой гадавіны падзеяў 19 снежня.
Моладзевыя актывісты сфатаграфаваліся ў сталіцы з плакатамі з надпісамі «я таксама хачу парушаць правы чалавека», «я таксама хачу дзяржаўную сістэму фальсіфікацыі выбараў», «я таксама хачу ездзіць на «Майбахе» і іншымі. У канцы прадстаўлення хлопцы і дзяўчаты звярнуліся да дыктатара: «Дайце шанец іншым».
«Мы не ведаем, якім будзе наступны прэзідэнт: лепш ці горш, але ведаем дакладна, што цяперашні нам ужо надакучыў. Звычайныя просьбы не прыцягваюць яго ўвагі, таму мы вырашылі пералічыць любімыя, на наш погляд, заняткі Лукашэнкі і вырашылі папрасіць даць шанец іншым. Нам хочацца нагадаць гэтай акцыяй пра дату 19 снежня. І хочацца сказаць моладзі: Хопіць баяцца! Пара дзейнічаць!»- распавялі актывісты сайту charter97.org.