19 снежня 2024, Чацвер, 5:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ягор Жэшко заняў 9-е месца на дзіцячым «Еўрабачанні»

108
Ягор Жэшко заняў 9-е месца на дзіцячым «Еўрабачанні»

Першае месца заняла 10-гадовая ўкраінская спявачка Насця Петрык, якая выканала песню «Неба» і набрала 138 балаў.

Удзельнік ад Беларусі Ягор Жэшка, які прэзентаваў на суд гледачоў песню «A more-more», заняў 9-е месца, піша «Інтэрфакс».

Ягор Жэшка набраў 56 балаў, з якіх 12 былі пастаўленыя арганізатарамі ўсім удзельнікам конкурсу, 10 нашаму юнаму спеваку прысудзіла Украіна, 7 - Азербайджан, Арменія і Грузія. Таксама свае балы беларусы атрымалі ад Расеі (4 балы), Бельгіі, Албаніі, Малдовы (2 бала), дзіцячага журы «Еўравізіі», Швецыі і Ізраіля (1 бал). Адзінай краінай, якая ўвогуле не ацаніла выступ беларуса, была Галандыя, гледачы якой не паставілі ніводнага бала беларускаму канкурсанту.

Адзначым, што дзіцячае журы конкурсу «Еўравізія» ўпершыню за 10-гадовую гісторыю конкурсу выстаўляла свае балы ўдзельнікам, якія падрахоўваліся з баламі ўсіх краін-удзельніц.

Беларускія тэлегледачы, вынікі галасавання якіх аб'яўляла вучаніца 6-га класа сталічнай гімназіі № 24 Марыя Драздова, найвышэйшыя 12 балаў аддалі будучай пераможцы Насці Петрык з Украіны. Расейцы атрымалі ад беларусаў 10 балаў, армяне - 8, шведы - 7, грузіны - 6, ізраільцяне - 5, малдаване - 4, бельгійцы - 3, азербайджанцы - 2, галандцы - 1 бал.

У дзіцячым конкурсе песні «Еўравізія» традыцыйна прымаюць удзел дзеці, узрост якіх не перасягае 15 гадоў. У 2012-м годзе ў ім выступалі ўдзельнікі з 12 краін. Беларус Ягор Жэшка адкрываў «Еўравізію».

Напісаць каментар 108

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках