14 лiстапада 2024, Чацвер, 18:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шлындзікаў: «Камунарка» і «Луч» - гэта толькі пачатак

14
Шлындзікаў: «Камунарка» і «Луч» - гэта толькі пачатак

Пасля фактычна нацыяналізацыі найбуйнейшых кандытарскіх прадпрыемстваў «Камунарка» і «Спартак» улады ўзяліся за Менскае абутковае ААТ «Луч».

І гэта толькі пачатак, лічыць экс-прэзідэнт канцэрна «Амкадор» Васіль Шлындзікаў.

З вядомым прамыслоўцам пагутарыў карэспандэнт ucpb.org.

- На ваш погляд, што стаіць за жаданнем уладаў павялічыць долю дзяржавы ў статутных фондах прадпрыемстваў і ў прыватнасці Менскага абутковага ААТ «Луч», перад акцыянерамі якога пастаўленае пытанне аб бязвыплатнай перадачы акцый дзяржаве?

- За ўсім гэтым стаіць банальны перадзел уласнасці. Тое ж самае адбывалася з «Амкадорам», потым быў «Керамін». Зараз гэты працэс зноў пайшоў інтэнсіўна. «Камунарка», «Луч» - я думаю, гэта толькі пачатак.

- Акцыянеры «Луча» адзначаюць, што перадача дзяржаве 25% акцый фактычна азначае, што яна атрымае блокпакет, а з ім і кантроль над прадпрыемствам. Якія наступствы гэта можа мець для прадпрыемства?

- У прынцыпе ніякіх наступстваў пакуль не будзе. Будзе ўведзены чыноўнік у савет дырэктараў, і будзе рыхтавацца глеба для наступных крокаў па замене ўласнікаў. У выніку ўсё гэта прывядзе да засяроджвання ўласнасці ў руках нейкіх канкрэтных асоб. Фарсіраваным спосабам. Таму што сэнсу ў гэтых 25% акцый для дзяржавы няма ніякага. Іншая справа, што такімі дзеяннямі дзяржава як бы кажа: «Не трэба акцыянаваць або купляць прадпрыемствы, таму што, калі вы купіце і будзеце мець неасцярожнасць паспяхова пачаць працаваць, то прыйдзе час, і самы «справядлівы» беларускі суд вырашыць, што вы акцыі на аўкцыёне купілі па заніжаным кошце». У прынцыпе, гэта трызненне. Але толькі не для беларускага суда. Так было з «Амкадорам», «Камунаркай». Так што, схема адпрацаваная.

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках