24 лiстапада 2024, Нядзеля, 17:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Волчак: Закрытыя суды над карупцыянерамі - незаконныя

16
Волчак: Закрытыя суды над карупцыянерамі - незаконныя

Справа былога намесніка міністра МУС Яўгена Палудня павінна слухацца ў адкрытым рэжыме, лічыць былы следчы пракуратуры.

«Усе працэсы па дзяржаўным чыноўнікам такога рангу чамусьці зачыненыя. Гэта робіцца для таго, каб грамадскасць не ведала, наколькі вышэйшыя службовыя асобы загразлі ў карупцыі. Бо калі на адкрытае пасяджэнне прыйдуць журналісты, пра гэта даведаюцца ўсе», - заявіў у інтэрв'ю сайту charter97.org былы следчы пракуратуры і кіраўнік праваабарончага цэнтра «Прававая дапамога насельніцтву» Алег Волчак.

Эксперт называе і іншыя прычыны, чаму суды над карупцыянерамі робяць закрытымі:

«Каб грамадскасць не ведала памагатых, іншых прозвішчаў, якія маюць дачыненне да гэтай справы. Карупцыя звязаная не толькі з адным чалавекам, хутчэй за ўсё, тут быў замешаны не толькі Палудзень. Ёсць і сведкі, якія давалі супраць яго паказанні. А гэта, наколькі я ведаю, супрацоўнікі міліцыі».

Па законе суды над карупцыянерамі нельга рабіць закрытымі, падкрэсліў эксперт:

«Я лічу, што гэта незаконна. Закрытыя працэсы агаворваюцца ў Крымінальна-працэсуальным кодэксе. Слуханні дазваляецца рабіць закрытымі, калі ў іх гаворка ідзе аб дзяржаўнай таямніцы, калі гэта звязана са згвалтаваннем або замахам на яго ці распуснымі дзеяннямі ў дачыненні да непаўналетніх. А па карупцыі працэсы наадварот павінны быць адкрытымі, людзі павінны ведаць, што адбываецца ў праваахоўных органах».

Нагадаем, 14 студзеня пачнецца судовы працэс над былым намеснікам міністра ўнутраных спраў Беларусі - начальнікам міліцыі грамадскай бяспекі Яўгенам Палуднем.

Яўген Палудзень абвінавачваецца ў злоўжыванні ўладай, перавышэнні ўлады і атрыманні хабару. Слуханні будуць праходзіць у закрытым рэжыме, справу разглядае Ваенная калегія Вярхоўнага суда.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках