3 траўня 2024, Пятніца, 4:52
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Азаранка - у дваццатцы лепшых спартсменаў Еўропы

26
Азаранка - у дваццатцы лепшых спартсменаў Еўропы

Беларуска Вікторыя Азаранка заняла 13-е месца па выніках апытання польскага інфармагенцтва РАР па вызначэнні лепшага спартсмена Еўропы 2012 года.

Штогадовае традыцыйнае апытанне праводзіцца ўжо ў 55-ы раз, паведамляе БелТА.

Лепшым спартсменам Еўропы 2012 года ў выніку апытання, праведзенага сярод інфармацыйных агенцтваў 26 краін кантынента, стаў трохразовы (2010, 2011, 2012) чэмпіён свету па аўтагонках Формулы-1 Себасцьян Фетэль з Германіі.

Дваццатка лепшых спартсменаў Еўропы па выніках апытання агенцтва РАР выглядае так:

1. Себасцьян Фетэль (Германія), Формула-1 - 137 ачкоў.

2. Брэдлі Уігінс (Велікабрытанія), шашэйныя велагонкі - 130.

3. Махамед Фарах (Велікабрытанія), лёгкая атлетыка - 126.

4. Новак Джокавіч (Сербія), тэніс - 108.

5. Андрэс Ін'еста (Іспанія), футбол - 103.

6. Эндзі Марэй (Велікабрытанія), тэніс - 67.

7. Крышціяну Раналду (Партугалія), футбол - 66.

8. Ранамі Крамавіджоджа (Галандыя), плаванне - 55.

9. Роджэр Федэрэр (Швейцарыя), тэніс - 50.

10. Себасцьян Лёб (Францыя), аўтаралі - 47.

11. Янік Аньель (Францыя), плаванне - 46.

12. Роры Макілрой (Паўночная Ірландыя), гольф - 39.

13. Вікторыя Азаранка (Беларусь), тэніс - 32.

14. Крыс Хой (Велікабрытанія), велагонкі на трэку - 24,5

15. Марыт Б'ёрген (Нарвегія), лыжныя гонкі - 24.

16-17. Джэсіка Эніс (Велікабрытанія), лёгкая атлетыка - 20.

16-17. Магдалена Нойнер (Германія), біятлон - 20.

18. Марсэль Хіршэр (Аўстрыя), горныя лыжы - 19.

19. Яўген Малкін (Расея), хакей - 16.

20. Томаш Маеўскі (Польшча), лёгкая атлетыка - 14.

У папярэднія гады пераможцамі апытання польскага агенцтва РАР восем гадоў запар (з 2004 года) станавіліся тэнісісты. Прычым пяць разоў лепшым прызнаваўся швейцарац Роджэр Федэрэр (2004, 2005, 2006, 2007, 2009). Праўда, у 2005 годзе ён падзяліў верхні радок з расейскай лёгкаатлеткай Аленай Ісінбаевай. Упершыню анкетаванне журналістаў, у якім рэспандэнтам прапаноўвалася назваць сваю версію дзесяткі лепшых спартсменаў Еўропы, праведзена ў 1958 годзе.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках