З 1 студзеня значна даражэюць цыгарэты
64- 27.12.2012, 13:35
Чарговае павышэнне коштаў на цыгарэты адбудзецца 1 студзеня 2013 года і закране тытунёвую прадукцыю ўсіх коштавых катэгорый.
Большасць марак даражэе не менш чым на 1000-2500 рублёў. Пра гэта сведчаць дадзеныя аб максімальных рознічных коштах на цыгарэты, апублікаваныя на сайце Міністэрства па падатках і зборах, піша TUT.BY.
Нагадаем, з 1 студзеня 2013 года ў Беларусі значна павысяцца стаўкі акцызаў на цыгарэты. Для прадукцыі нізкага коштавага сегмента яны вырастуць адразу ў 2,1 разы. Акцыз на цыгарэты сярэдняга коштавага сегмента павялічыцца амаль на 70%, вышэйшага коштавага сегмента - прыкладна на 55%.
Генеральны дырэктар найбуйнейшага вытворцы цыгарэт у нашай краіне - гродзенскай тытунёвай фабрыкі «Нёман» - Юрый Чарнышоў паабяцаў не перакладаць груз ўзрослых акцызаў на плечы спажыўцоў. Паводле яго слоў, у 2013 годзе кошты на цыгарэты вырастуць не больш чым на 20-30%.