19 красавiка 2024, Пятніца, 9:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Камуналка» падаражэе з 1 студзеня

68
«Камуналка» падаражэе з 1 студзеня

У Беларусі з 1 студзеня 2013 года павялічваюцца тарыфы на паслугі ЖКГ.

Такое рашэнне замацавана пастановай Савета міністраў Беларусі N1184 ад 21 снежня 2012 года. Дакумент апублікаваны ў сераду на сайце ўрада.

Згодна з пастановай, з 1 студзеня 2013 года тарыфы на цеплавую энергію вырастуць на 5%, на электрычную - на 9,5%.

На сайце ўрада таксама апублікаваныя новыя тарыфы на прыродны і звадкаваны газ, які адпускаецца розным катэгорыям карыстальнікаў, тарыфы на электраэнергію, а таксама тарыфы на паслугі ЖКГ, якія забяспечваюць поўнае пакрыццё выдаткаў на іх аказанне.

Як адзначаецца ў паведамленні прэс-службы ўрада, пасля ўводу з 1 студзеня новых тарыфаў на паслугі ЖКГ, «для сям'і з трох чалавек, якая пражывае ў тыпавой двухпакаёвай кватэры, плацяжы за жыллёва-камунальныя паслугі вырастуць на Br8,9 тыс., або на 3,7% і складуць у ацяпляльны перыяд Br249,6 тыс., у летні - Br167,2 тыс.).

«Паводле разлікаў, павышэнне плацяжоў за жыллёва-камунальныя паслугі забяспечыць узровень кампенсацыі насельніцтвам затрат на іх аказанне па сістэме Мінжылкамгаса ў памеры 15,4%, па ўсім комплексе жыллёва-камунальных паслуг - 21,8», - гаворыцца ў паведамленні.

Напісаць каментар 68

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках