9 лiстапада 2026, панядзелак, 15:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗСУ атакавалі завод, які вырабляе цвёрдапаліўныя зарады для «Іскандэраў»

ЗСУ атакавалі завод, які вырабляе цвёрдапаліўныя зарады для «Іскандэраў»

Пашкоджана некалькі вытворчых цэхаў.

Непадалёк ад Санкт-Пецярбурга ў ноч на панядзелак, 9 лістапада, прагрымеў шэраг выбухаў: украінскія вайскоўцы нанеслі ўдар па ААТ «Завод імя Марозава», які ўваходзіць у расійскую карпарацыю «Ростэх». Пра гэта паведамілі у Генеральным штабе ЗСУ. Прадпрыемства вырабляе цвёрдае паліва для рухавікоў ракетных комплексаў стратэгічнага прызначэння «Топаль-М», а таксама цвёрдапаліўныя зарады для рухавікоў 9Х820 да балістычных ракет «Іскандэр-М».

У выніку удараў пашкоджаныя тры вытворчыя цэхі. У Генштабе падкрэслілі, што атакі на падобныя прадпрыемствы расійскага ВПК ускладняюць выпуск «Іскандэраў», якімі акупанты б’юць па ўкраінскіх гарадах. «Ланцужок разрываецца ў самым пачатку, задоўга да пускавой устаноўкі», — гаворыцца ў паведамленні.

У тую ж ноч у Ленінградскай вобласці пасля выбухаў пачаўся маштабны пажар на адным з найбуйнейшых расійскіх нафтаперапрацоўчых заводаў. Ідзе гаворка пра Кірышскі НПЗ, які за год можа перапрацоўваць каля 20 мільёнаў тон нафты.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках

▲