6 траўня 2024, панядзелак, 5:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады прыдумалі, як змагацца са скаргамі ў ААН

17
Улады прыдумалі, як змагацца са скаргамі ў ААН

Салігорскі маладафронтавец Андрэй Тычына ўжо паўгода не можа атрымаць пастанаўленне абласнога суда на сваю касацыйную скаргу.

Скарга была пададзеная з-за забароны велапрабегу ў падтрымку нацыянальнай беларускай сімволікі, піша ПЦ «Вясна».

«Мая скарга была разгледжаная абласным судом яшчэ ў жніўні 2012 года, аднак да гэтага часу я не бачыў прынятага пастанаўлення. Паводле інфармацыі суда Салігорскага раёна, дадзенае пастанаўленне было накіраванае ў пракуратуру Салігорскага раёна, дзе знаходзіцца да гэтага часу, - кажа Андрэй Тычына. - Намеснік старшыні суда Салігорскага раёна Ала Трафімчук заявіла мне аб правамернасці такой сітуацыі. Для вырашэння пытання прыйшлося звярнуцца ва ўпраўленне юстыцыі».

У сваёй заяве на імя начальніка галоўнага ўпраўлення юстыцыі Менаблвыканкама Андрэй Тычына даказвае, што нявыдача пастанаўлення Менскага абласнога суда пазбаўляе яго магчымасці звярнуцца са скаргай у Камітэт па правах чалавека ААН. Ён просіць рэагавання на неправамерныя дзеянні суда Салігорскага раёна і патрабуе тэрміновай выдачы пастанаўлення.

На думку Андрэя Тычыны, улады наўмысна зацягваюць справу, чым парушаюць артыкул 14 (справядлівае судовае разбіральніцтва) Міжнароднага пакта аб палітычных і грамадзянскіх правах і артыкул 61 (права на зварот у міжнародныя інстанцыі) Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках