24 лiстапада 2024, Нядзеля, 20:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Карупцыя ў Беларусі - на ўзроўні афрыканскіх краін

17
Карупцыя ў Беларусі - на ўзроўні афрыканскіх краін

У 2012 годзе Беларусь у Індэксе ўспрымання карупцыі займае 123-е месца са 176 краін.

Рэйтынг разлічаны міжнароднай няўрадавай арганізацыяй Transparency International, піша «Телеграф». На адным радку з нашай краінай размясціліся такія афрыканскія краіны, як Маўрытанія, Мазамбік, Сьера-Леонэ, а таксама азіяцкі В'етнам.

З еўрапейскіх краін узровень карупцыі вышэй толькі ва Украіне (144 месца) і Расеі (133). Суседзі Беларусі Літва, Латвія, Эстонія і Польшча займаюць адпаведна 48-ю, 54-ю, 38-ю і 41-ю пазіцыю. Казахстан, які ўваходзіць разам з Беларуссю і Расеяй у Мытны саюз, знаходзіцца на 133-м месцы.

Што тычыцца астатніх постсавецкіх краін, то Азербайджан займае 139-е месца, Арменія - 105, Грузія - 51-е, Кыргызстан - 154-е, Малдова - 94-е, Таджыкістан - 157-е, Узбекістан і Туркменістан - 170-е.

У топ-10 самых некарумпаваных краін уваходзяць Данія, Фінляндыя, Новая Зеландыя, Швецыя, Сінгапур, Швейцарыя, Аўстралія, Нарвегія, Канада, Нідэрланды. Самымі ж карумпаванымі з'яўляюцца (па змяншэнні) Самалі, КНДР, Афганістан, Судан, М'янма, Узбекістан, Туркменістан, Ірак, Венесуэла і Гаіці.

У 2011 годзе ў рэйтынг увайшлі 182 краіны. У ім Беларусь заняла 143-е месца, апусціўшыся на 19 пазіцый у параўнанні з 2010 годам, калі Беларусь займала 124-е месца.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках