Намесніка Макея ў Дубліне сустрэлі партрэтамі Бяляцкага
5- 6.12.2012, 15:07
Падчас адкрыцця пасяджэння СМЗС АБСЕ актывісты Front Line Defender правялі пікет у падтрымку праваабаронцаў, якія былі прысуджаныя да доўгіх тэрмінаў.
Мэта акцыі - звярнуць увагу грамадскасці на развіццё механізмаў АБСЕ, накіраваных на абарону праваабаронцаў праз стварэнне мандата Спецыяльнага дакладчыка па праваабаронцах, піша ПЦ «Вясна».
Пікетоўцы трымалі ў руках партрэты праваабаронцаў, сярод якіх і плакат з патрабаваннем вызваліць зняволенага кіраўніка Праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага.
Нагадаем, беларускую дэлегацыю на 19-й сустрэчы Савета міністраў замежных спраў краін АБСЕ ў Дубліне ўзначаліў першы намеснік міністра замежных спраў Аляксандр Міхневіч.