19 красавiка 2024, Пятніца, 3:41
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Грэбеншчыкоў падтрымаў Алеся Бяляцкага

12

Стартаваў «Марафон салідарнасці - 2012», арганізаваны Amnesty International.

У гэтым годзе Марафон прапануе паставіць подпісы ў абарону пяці зняволеных з Беларусі, Тайваня, ЗША, Судана і Ірана. У мінулым годзе такім чынам было сабрана 1,5 мільёна подпісаў ва ўсім свеце, а трое з пяці чалавек, згаданых ў петыцыі, выйшлі на свабоду, піша «Наша Нiва».

Адным з першых свой подпіс паставіў вядомы расейскі музыка Барыс Грэбеншчыкоў, адгукнуўшыся на заклік даць старт марафону па напісанні лістоў у Расеі.

Сустрэча з артыстам прайшла перад яго канцэртам у Маскве. Барыс Грэбеншчыкоў ўважліва прачытаў усе пяць петыцый, прапанаваных да падпісання, і ўпэўнена паставіў свой подпіс пад кожным лістом, у тым ліку і ў абарону Алеся Бяляцкага.

Гэтыя лісты разам з тысячамі іншых, падпісаных усімі тымі, для каго правы чалавека - не пусты гук, будуць адпраўленыя ўладам Беларусі, ЗША, Тайваня, Судана, Ірана.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках