5 лiстапада 2024, aўторак, 19:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Страйк на СТВ: у эфір не выйшлі навіны спорту

195
Страйк на СТВ: у эфір не выйшлі навіны спорту

7 снежня вялікая частка відэаінжынераў ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне» не выйшла на працу.

З гэтай прычыны на тэлеканале СТВ пасля інфармацыйных праграм «24 гадзіны» (навіны дня) а 13.30 і 16.30 не выйшлі блокі навін спорту, паведамляе TUT.BY.

Страйк зладзілі менавіта тыя інжынеры відэамантажу, якія працуюць паводле дамовы найму. Прычына - невялікі, на думку працаўнікоў, заробак.

Відэаінжынеры займаюцца мантажом сюжэтаў. Выйсці з сітуацыі здолелі падменай адных работнікаў іншымі.

Кіраўніцтва ЗАТ «Сталічнае тэлебачанне» недаступнае для каментароў.

Напісаць каментар 195

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках