17 траўня 2024, Пятніца, 22:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Апетыты следчага камітэта растуць

11
Апетыты следчага камітэта растуць

Супрацоўнікі Цэнтра пазашкольнай працы ў Глыбокім паведамілі, што будынак навучальнай установы збіраюцца перадаць следчаму камітэту.

«Аддзел адукацыі хутка пачне афармляць дакументы на перадачу. Наўзамен нам прапануюць адзін з старых будынкаў 1-й школы. Мы туды не пойдзем: той будынак 1932 года, зношаны на 100%», - распавяла сайту westki.info супрацоўніца Цэнтра пазашкольнай працы.

Начальнік глыбоцкага аддзела следчага камітэта Сяргей Калмук не пацвердзіў інфармацыю аб перадачы будынка. «Гэта чуткі», - сказаў Калмук. Па ягоных словах, «пакуль што» следчы камітэт будзе на цяперашнім месцы - у будынку Глыбоцкага РАУС. Які тэрмін маецца на ўвазе пад словамі «пакуль што», Калмук не ўдакладніў.

Калі будынак Цэнтра пазашкольнай працы сапраўды адбяруць, без даху над галавой могуць застацца паўтара дзясяткі гурткоў, у якіх займаюцца некалькі сотняў навучэнцаў.

У студзені планы па размяшчэнні следчага камітэта сталі прычынай гучнага скандалу на Шаркаўшчыне. Камітэту збіраліся аддаць будынак музычнай школы.Толькі пасля пратэстаў бацькоў, якія напісалі калектыўныя лісты ў аблвыканкам і Міністэрства культуры, рашэнне было адмененае.

Следчы камітэт - сілавая структура, створаная ў студзені 2012 года. Займаецца расследавання крымінальных спраў.

Напісаць каментар 11

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках