26 снежня 2024, Чацвер, 16:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Каваленка: 57 дзён галадоўкі

12
Сяргей Каваленка: 57 дзён галадоўкі

Сябры заклікаюць Сяргея спыніць галадоўку - каб захаваць жыццё.

Віцебскі актывіст КХП-БНФ ужо 57 дзён галадае ў зняволенні.

Па словах жонкі Сяргея Алены Каваленка, стан ягонага здароўя ўсё больш пагаршаецца.

«Сяргей у дрэнным стане, ён працягвае галадоўку. Сёння ўжо 57-ы дзень галадоўкі. У пятніцу ў яго адвакат быў, сказаў, што ён вельмі дрэнна выглядае, што пагоршыўся ягоны стан, што адмаўляцца ад галадоўкі ён не плануе», - паведаміла жанчына «Еўрарадыё».

Нагадаем, Каваленка з 22 снежня знаходзіцца ў зняволенні ў віцебскім СІЗА. Ён абвінавачваецца ў неаднаразовым парушэнні рэжыму адбывання «хатняй хіміі» (яе яму прысудзілі за вывешаны ў Віцебску бел-чырвона-белы сцяг). 21 лютага ў Першамайскім раённым судзе павінен пачацца суд. Амаль два месяцы Сяргей Каваленка трымае галадоўку, нягледзячы на ​​тое, што яго спрабавалі прымусова карміць. На мінулым тыдні еўрадэпутат Марэк Мігальскі заклікаў старшыню Еўрапарламента Марціна Шульца тэрмінова заняцца справай беларускага апазіцыянера, каб выратаваць яму жыццё.

І Алена Каваленка, і паплечнікі Сяргея заклікаюць яго спыніць галадоўку, але ён пакуль адмаўляецца. Заўтра Сяргея Каваленку зноў наведае адвакат і можна чакаць з'яўлення новых вестак аб стане ягонага здароўя.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках