19 траўня 2024, Нядзеля, 10:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сёння судзяць Сяргея Каваленку - заўтра будуць судзіць вас

7
Сёння судзяць Сяргея Каваленку - заўтра будуць судзіць вас

Шэраг апазіцыйных структур падпісалі заяву ў абарону палітвязня Сяргея Каваленкі.

Заяву падпісалі сябры Партыі БНФ, руху «За свабоду», аргкамітэта па стварэнні партыі БХД, грамадзянская кампанія «Еўрапейская Беларусь», БСДП (НГ), кампаніі «Народны сход» і «Гавары праўду», перадае «Радыё Свабода».

«Мы выступаем супраць таго, што Сяргей Каваленка абвінавачваецца па крымінальнай справе, якая з'яўляецца палітычна матываванай. Патрабуем спыніць гэтую ганебную справу і вызваліць Сяргея Каваленку з-пад варты! Просім грамадскасць падтрымаць Сяргея Каваленку падчас суду. Сёння судзяць Сяргея Каваленку - заўтра будуць судзіць вас! Разам мы можам супрацьстаяць беззаконню!», - гаворыцца ў заяве.

Віцебскі актывіст КХП-БНФ Сяргей Каваленка з 22 снежня знаходзіцца ў следчым ізалятары. Яго абвінавачваюць у парушэнні рэжыму адбывання «хатняй хіміі» - умоўнага пакарання, прысуджанага яму ў 2010 годзе. Тады Каваленка вывесіў на навагодняй ёлцы бел-чырвона-белы сцяг.

Крымінальны пераслед Сяргей Каваленка лічыць помстай за сваю грамадскую актыўнасць, і ў знак пратэсту з 19 снежня ён трымае галадоўку пратэсту.

Жонка актывіста, Алена Каваленка, кажа, што 3 лютага з мужам сустракаўся ягоны адвакат Пётр Каваленка. Адвакат сказаў, што ягонф падабаронны выглядае горш, чым раней: як яму стала вядома, у Сяргея Каваленкі была павышаная тэмпература. З пачатку зняволення родныя бачылі Сяргея толькі аднойчы - у судзе 12 студзеня, дзе яго судзілі па апошняй адміністрацыйнай справе. Спатканняў з ім не дазваляюць ні жонцы, ні маці.

Крымінальную справу па артыкуле № 415 ужо перадалі ў Першамайскі суд Віцебска. Але дата пачатку працэсу пакуль невядомая.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках