7 траўня 2024, aўторак, 22:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зянон Пазняк: «Нельга гуляць у напарстак з катам»

117
Зянон Пазняк: «Нельга гуляць у напарстак з катам»

Лідэр КХП БНФ Зянон Пазняк заклікае з разуменнем ставіцца да тых, у каго выбілі прашэнні.

Пра гэта гаворыцца ў «Лісце на Сойм КХП — БНФ», апублікаваным 12 лютага.

У лісце, у прыватнасці, гаворыцца:

«Гэта звычайная з’ява на судовых працэсах (таксама цяпер), калі абвінавачаны адмаўляецца ад паказанняў, дадзеных у час следства на той падставе, што вымушаны быў агаварыць самога сябе ў выніку катаванняў. Сітуацыя з лукашысцкімі закладнікамі ў турме такая самая.

Разумныя людзі даўно на гэта звярнулі ўвагу і раяць ім не гуляць ў напарстак з катам, напісаць яму, што ён хоча — ліст аб памілаванні. Усе ж ведаюць якім спосабам выбівалі ліст. Маральная цана такога ліста ніякая.

Тут цалкам рацыянальны падыход. Так можна рабіць без істотнай шкоды для сваёй асобы. Але ёсць яшчэ цана — палітычная — тая «д’ябальшчына», пра якую я пісаў вышэй.

Прашэнне не азначае хуткага і гарантаванага вызвалення. Кат будзе чакаць кан’юнктуры на рынку.

У гэты час падпісантам могуць ставіць новыя умовы, прымушаць, напрыклад, супрацоўнічаць з КГБ (хто яшчэ не супрацоўнічае), пераводзіць у Магілёўскую турму (дзеля страты здароўя) і г.д.

Парады вязням, якіх катуюць нялюдскімі ўмовамі, даваць не проста і нават рызыкоўна. Ім вядома больш. Кожны свае паводзіны выбірае сам. (Галоўны крытэр — не зрабіць шкоды іншым).

Прыняць іхную пазіцыю самазахавання трэба з разуменнем, па-людску, без асуджэння. Невядома, як паводзілі б сябе мы, апынуўшыся на іх месцы.

Але адно зразумела. Антычалавечая, антынацыянальная ўлада ўзурпатара мусіць быць ліквідавана як найхутчэй. Вось першасная імператыўная задача беларусаў».

Напісаць каментар 117

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках