23 лiстапада 2024, Субота, 22:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

КДБ пахваліўся: злавілі 23 шпіёна

47
КДБ пахваліўся: злавілі 23 шпіёна

КДБ Беларусі спыніў дзейнасць 23 супрацоўнікаў і агентаў замежных спецслужб у 2011 годзе, паведаміў Цэнтр інфармацыі і грамадскіх сувязяў КДБ.

Акрамя таго, КДБ не дазволіў замежным спецслужбам завербаваць 33 беларусаў.

«У мінулым годзе за здраду дзяржаве, якая выявiлася ў форме шпіянажу асуджаны і прысуджаны да 7 гадоў пазбаўлення волі грамадзянін Беларусі, які прадаваў інфармацыю аб абаронным патэнцыяле дзяржавы, быўшы завербаваным адной са спецслужбаў краін НАТА», гаворыцца ў паведамленні.

«У сферы дзяржаўных сакрэтаў да адміністрацыйнай адказнасці прыцягнута 17 службовых асоб, 2 - да крымінальнай, у тым ліку за незаконныя пастаўкі спецыяльных тэхнічных сродкаў аператыўна-вышуковай дзейнасці», - адзначаецца ў паведамленні.

Напісаць каментар 47

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках