27 снежня 2024, Пятніца, 12:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Барысаве затрыманы журналіст «Радыё Рацыя»

6
У Барысаве затрыманы журналіст «Радыё Рацыя»

Журналіста «Радыё Рацыя» Аляксандра Ярашэвіча затрымала барысаўская міліцыя.

Ён рыхтаваў рэпартаж пра пратэст працаўнікоў на БАТЭ.

Падчас затрымання Ярашэвіч прадставіў міліцыянтам журналісцкае пасведчанне, але ім гэта падалося недастатковым. Таму высвятляць асобу журналіста будуць у Барысаўскім РАУС, перадае «Радыё Рацыя».

- Я стаяў ля прахадной заводу БАТЭ, спрабаваў пагаварыць з працаўнікамі цэха, у якім у панядзелак абвясцілі страйк. Да мяне падышлі супрацоўнікі міліцыі і папрасілі праехаць разам з імі, каб высветліць маю асобу, бо майго пасведчання ім падалося недастаткова, а пашпарта ў мяне з сабой няма. Сказалі, што адвязуць у РАУС і там будуць высвятляць, кім я на самой справе з'яўляюся. Цяпер я еду з імі ў машыне, - паспеў паведаміць Ярашэвіч сваім калегам.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках