8 траўня 2024, Серада, 11:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мясніковіч: агалцелі аглядальнікі

44
Мясніковіч: агалцелі аглядальнікі

Прэм'ер-міністр Беларусі на паседжанні калегіі Міністэрства фінансаў даручыў Мінфіну больш актыўна ўдзельнічаць у паглыбленні фінансавых ведаў насельніцтва.

- Сёння так званыя аглядальнікі праз СМІ проста ўводзяць насельніцтва ў зман, заяўляюць аб непразрыстасці бюджэту, антысацыяльным характары выдаткаў, адсутнасці крыніц для росту заробкаў і сацвыплат, - сказаў Міхаіл Мясніковіч, паведамляе БелТА. - У выніку просты чалавек не мае аб'ектыўных дадзеных.

На ягоную думку, Мінфін павінен растлумачваць сутнасць бюджэтнай палітыкі грамадству, працаваць на паглыбленне фінансавых ведаў насельніцтва. Але, як сказаў Міхаіл Мясніковіч, у міністэрстве хапае кваліфікаваных спецыялістаў, каб данесці да грамадзянаў інфармацыю аб фондавым і страхавым рынках, каштоўных паперах, акцыях, аблігацыях.

Пра тое, як насельніцтва ўводзілі ў зман, у прыватнасці, Аляксандр Лукашэнка і экс-кіраўнік Нацбанка Пётр Пракаповіч, прэм'ер вырашыў не ўспамінаць.

Напісаць каментар 44

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках