9 траўня 2024, Чацвер, 1:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макей: Час усвядоміць - лібералізацыі коштаў у Беларусі не будзе

17
Макей: Час усвядоміць - лібералізацыі коштаў у Беларусі не будзе

Беларускія ўлады ў бліжэйшы час увядуць у дзеянне чарговы пакет мер па ўзмацненні адміністрацыйнага коштаўтварэння.

Пра гэта паведаміў учора кіраўнік адміністрацыі Уладзімір Макей падчас размовы з працаўнікамі ААТ «Баранавічхлебапрадукт». Узмацненне кантролю над коштамі здзяйсняецца выключна ў мэтах клопату дзяржавы аб грамадзянах, перадае АФН.

«Вельмі шматлікія вытворцы спекулююць на тым, што высокая інфляцыя, і закладваюць вялікі адсотак рызыкі ў кошт на ўсялякі выпадак. Таму зараз па даручэнні Лукашэнкі мы рыхтуем цэлы пакет адпаведных мер па рэгуляванні сітуацыі ў сферы коштаўтварэння. Думаю, гэта прынясе свой плён», - сказаў Макей, не раскрываючы, якому менавіта плёну ён аддае перавагу асабіста.

Затое паведаміў, што адміністрацыя актыўна працуе над праектам указа па антыманапольным рэгуляванні і мае намер у бліжэйшы час прадставіць дакумент Лукашэнку.

«Думаю, як першы крок ён будзе вельмі эфектыўны, а далей будзем кантраляваць сітуацыю», - адзначыў Макей, відавочна намякаючы, што новы ўказ прадаставіць уладам шырокі спектр інструментаў уздзеяння, прымусу і прызвычайвання да сацыяльнай адказнасці.

На прыкладзе тарыфаў на ЖКГ Макей наглядна прадэманстраваў палітыку адміністравання коштаў, якая, падобна, будзе распаўсюджвацца на ўсіх суб'ектаў гаспадарання незалежна ад формы ўласнасці.

«На нарадзе ў кіраўніка дзяржавы было ўзнятае пытанне аб тым, каб павысіць кошты аплаты паслугаў ЖКГ. Аднак Лукашэнка гэта катэгарычна забараніў», - заявіў Макей.

«Штогод гэта робіцца на $5, але не больш. Гэта трэба ўсвядоміць», - рэзюмаваў кіраўнік адміністрацыі.

Усё, што патыхае халявай, беларусы ўсведамляюць маментальна, прычым з адначасовай мутацыяй на генным узроўні. Але ці вытрымае «адкрытая для свету» эканоміка чарговы эксперымент па ручным адміністраванні...

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках