9 траўня 2024, Чацвер, 3:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Тры чалавекі загінулі ў страшнай аварыі ў Барысаве (Фота)

21

Кіроўца, пасажырка і пешаход сталі ахвярамі сур'ёзнай аварыі ў Барысаве.

Усе загінулыя - барысаўчане.

15 лютага каля 13:45 кіроўца-пенсіянер (1945 г.н.) на аўтамабілі «Таёта» выехаў на тратуар, урэзаўся ў асвятляльную мачту, пасля чаго здзейсніў наезд на мужчыну (1977 г.н.). У выніку кіроўца, ягоная пасажырка жонка-пенсіянерка (1946г.н.) і пешаход загінулі, паведамілі interfax.by ў МУС Беларусі.

У ДАІ Менскай вобласці распавялі, што па факце ДТЗ распачатая крымінальная справа. Пакуль не вядома, па якой прычыне кіроўца выехаў на тратуар. Гэта будзе высвятляць следства. Паводле папярэдняй версіі кіроўцу стала блага за рулём.

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках