3 траўня 2024, Пятніца, 4:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дата суду над Сашам Варламавым застаецца невядомай

5
Дата суду над Сашам Варламавым застаецца невядомай

Нядаўна вядомага дызайнера перавялі з турэмнага шпіталя ў СІЗА.

Пра гэта «Народнай Волі» паведаміла сястра Варламава. У шпіталі арыштаваны дызайнер правёў некалькі месяцаў, таму што пакутуе ад боляў у спіне. Яшчэ да арышту Варламаў рыхтаваўся да складанай аперацыі.

Сястра Варламава кажа, што лісты ад брата атрымлівае рэгулярна, але пра дату суду нічога не ведае.

Нагадаем, што дызайнера вінавацяць у перавышэнні службовых паўнамоцтваў ік радзяжы шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі. У лістападзе мінулага года на дызайнера завялі яшчэ дзве справы - за перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў, здзейсненае з карыслівай або іншай асабістай зацікаўленасці, а таксама за махлярства.

Тэрмін знаходжання Варламава пад вартай быў працягнуты да 19 лютага.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках