2 траўня 2024, Чацвер, 19:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Эштан заклікала да ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне ў Беларусі

4
Эштан заклікала да ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне ў Беларусі

Вярхоўны прадстаўнік ЕЗ па замежных справах і палітыцы бяспекі заклікала да ўвядзення мараторыя на смяротнае пакаранне ў Беларусі.

«Тое, што смяротнае пакаранне ўсё яшчэ ўжываецца па суседстве з намі, гэта жудасна. Я цалкам перакананая ў неабходнасці ўвядзення глабальнага мараторыя на смяротнае пакаранне, асабліва калі мы бачым яго (ужыванне) у Беларусі, дзе сітуацыя пагаршаецца», - цытуе РІА Новости заяву Эштан, зробленую 1 лютага ў Еўрапарламенце ў Брусэлі.

Яна адказала на пытанне аднаго з парламентарыяў, якое яе стаўленне да смыротных прысудаў, вынесеных 30 лістапада ў Беларусі 25-гадовым Дзмітрыю Канавалаву і Уладзіслава Кавалёву за тэракт у менскім метро ўвесну 2011 года, перадае БеаПАН.

Як ужо паведамлялася, прысуджаны да смяротнага пакарання Канавалаў прызнаў прысуд у адносінах да сябе законным. Другі фігурант па справе аб тэракце Кавалёў раней падаў прашэнне аб памілаванні, у бліжэйшы час павіннае быць дадзенае заключэнне па гэтым пытанні.

Тэракт адбыўся ў Менску 11 красавіка 2011 года. У выніку 15 чалавек загінулі, больш за 200 атрымалі раненні. Асноўным абвінавачаным па справе праходзіў Канавалаў, які, як прызнаў суд, сканструяваў выбухную прыладу, прынёс у метро і падарваў. Кавалёў, на думку суда, ведаў аб тым, што рыхтуецца тэракт, але не паведаміў у праваахоўныя органы.

13 снежня ў інтэрв'ю галоўнаму рэдактару радыёстанцыі «Русская служба новостей» Сяргею Дарэнку Аляксандр Лукашэнка заявіў, што кожны дзень думае пра лёс Дзмітрыя Канавалава і Уладзіслава Кавалёва.

«Самая страшная функцыя - гэта калі ты падпісваеш ўказ, дзе чалавека нельга памілаваць, - сказаў Лукашэнка. - Асабліва ў Беларусі, таму што ў нас ёсць пажыццёвае зняволенне і выключная мера пакарання. І калі ёсць хоць якісьці сумнеў, хоць маленечкі... Хоць пажыццёвае зняволенне, як многія кажуць, гэта больш страшна, чым смяротнае пакаранне, таму што чалавек у клетцы сядзіць, груба кажучы. Але тым не менш раптам ты памыліўся і ўзяў на сябе?»

Па словах Лукашэнкі, ён прыме рашэнне аб тым, памілаваць Канавалава і Кавалёва, ці не, пасля таго, як яму прадставяць усе неабходныя дакументы. Пры гэтым ён адзначыў, што спачатку ўсе дакументы праходзяць праз адмысловую камісію па памілаванні.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках