2 траўня 2024, Чацвер, 19:27
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларуская эміграцыя не згодная скарачаць «чорны спіс» Еўразвяза

12
Беларуская эміграцыя не згодная скарачаць «чорны спіс» Еўразвяза

2 лютага адбудзецца сустрэча прадстаўнікоў Офіса беларускай палітычнай эміграцыі з супрацоўнікамі Еўрапарламента.

Падставай для сустрэчы сталі заявы кіраўніцы офіса «За дэмакратычную Беларусь» Вольгі Стужынскай. Нагадаем, што офіс, размешчаны ў Брусэлі, і частка беларускіх палітыкаў выступаюць за перагляд спісу беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у краіны Еўразвяза. У прыватнасці, прапануецца выключыць з яго рэктараў ВНУ і бізнесмэна Уладзіміра Пяфціева, якога ў Еўразвязе называюць адным з фундатараў беларускага рэжыму, перадае «Еўрарадыё».

Офіс беларускай палітычнай эміграцыі катэгарычна не згодны з пазіцыяй Стужынскай. Ён выступае за пашырэнне санкцый супраць беларускіх уладаў. У структуру ОБПЭ ўваходзяць беларускія арганізацыі Бельгіі, Польшчы, Германіі, Брытаніі. Офіс мае афіцыйную рэгістрацыю пры Еўрапарламенце.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках