2 траўня 2024, Чацвер, 23:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мінімальнай пенсіі з цяжкасцю хопіць на хлеб і малако

26
Мінімальнай пенсіі з цяжкасцю хопіць на хлеб і малако

З 1 лютага ў Беларусі павялічыўся памер мінімальных пенсій - як працоўных, так і сацыяльных.

«Салідарнасць» палічыла, што можа сабе дазволіць на «мінімалку» яе атрымальнік.

Такім чынам, пасля павышэння мінімальны памер працоўнай пенсіі па ўзросце ў Беларусі складае 176 720 рублёў, або 21,1 даляра. Столькі ж клапатлівая дзяржава плаціць маці-гераіням, інвалідам I і II груп, пенсіянерам, якія выйшлі за выслугу гадоў і тым, хто страціў кармільца. Падкрэслім, што гэта - мінімальны памер.

Мінімальнай беларускай пенсіі хопіць на 6 кілаграмаў ліверкі або крывянкаі, 17 літраў малака і 8,5 кілаграмаў хлеба ці батона з мукі вышэйшага гатунку.

Калі шыкануць з пенсіі, то на гэтыя грошы можна купіць два кілаграмы сыравэнджанай кілбасы ці тры кіло крэветак. Мяркуючы па дадзеных Белстата, 176 720 рублёў павінна хапіць на пяць абедаў з чатырох страў у рэстаране або амаль на 10 кіло сухароў і сушак. Пенсіянер, які думае не толькі аб хлебе надзённым, можа распарадзіцца гэтымі грашыма па-іншаму. Напрыклад, на 10 месяцаў аформіць падпіску на газету «Советская Белоруссия», адкуль даведаецца, як нашая дзяржава клапоціцца аб сацыяльна неабароненых пластах насельніцтва. А калі 14 месяцаў адкладаць пенсіі, можна набыць тэлевізар за 2.491.804 рублі і даведацца, у якой квітнеючай дзяржаве мы жывем.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках