2 траўня 2024, Чацвер, 17:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Free Belarus Now: Беларускія ўлады дзейнічаюць праз сваіх агентаў уплыву ў Еўропе

10
Free Belarus Now: Беларускія ўлады дзейнічаюць праз сваіх агентаў уплыву ў Еўропе

Заява грамадзянскай кампаніі Free Belarus Now.

Грамадзянская кампанія Free Belarus Now, з моманту разгону мірнага пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў, паслядоўна выступала за ўвядзенне санкцый, накіраваных супраць людзей, якія маюць дачыненне да разгонаў акцый пратэсту, пераследу палітычных апанентаў і фінансавання дыктатарскага рэжыму.

Мы перакананыя, што ніякіх перадумоваў для адмены санкцый сёння не існуе. Ніхто з катэгорый, унесеных у спіс неўяздных асоб на тэрыторыю Еўразвяза, не змяніў свайго стаўлення да таго, што адбываецца ў Беларусі. Рэктары адпраўлялі студэнтаў на медагляды, каб высветліць у каго ёсць пабоі, каб адлічваць з ВНУ тых, хто прымаў удзел у акцыях пратэсту. Ні пра якую рэформу сістэмы адукацыі сёння гаворкі не ідзе.

Бізнесмэн Уладзімір Пяфціеў унесены ў гэты спіс не выпадкова - ягоныя кампаніі знаходзяцца пад санкцыямі з боку ЗША, паколькі былі абвінавачаныя ў пастаўках зброі краінам-ізгоям. Да таго ж сам Пяфціеў вядзе бізнес сумесна з сям'ёй Аляксандра Лукашэнкі пры ягоным поўным заступніцтве.

Сёння беларускія ўлады праз сваіх агентаў уплыву ў Еўропе робяць спробы зняць візавыя абмежаванні, і пры гэтым не толькі не паслабляюць рэпрэсіі ўнутры Беларусі, але і нарошчваюць іх. У падобнай сітуацыі адмена санкцый - гэта сігнал беларускім уладам, што яны паступаюць правільна, калі звальняюць людзей з працы за іхнія палітычныя перакананні, адлічаюць з ВНУ, арыштоўваюць нязгодных, ужываюць катаванні.

Мы настойваем на тым, каб санкцыі не толькі не адмяняліся, але і былі пашыраныя, уключна з увядзеннем эканамічных санкцый, пашырэннем спісу неўязных чыноўнікаў, супрацоўнікаў праваахоўных органаў, судоў і прадстаўнікоў бізнесу, які працуе пад заступніцтвам Лукашэнкі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках