2 траўня 2024, Чацвер, 23:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Re: Public адмяніў канцэрт «Крамбамбулі» пад ціскам КДБ

5
Re: Public адмяніў канцэрт «Крамбамбулі» пад ціскам КДБ

Удзельнікі канфлікту, звязанага з адменай канцэрту «Крамбамбулі» выказалі свае меркаванні «Тузіну Гітоў».

Дырэктар Re: Public Андрэй Старцаў абвінаваціў у зрыве канцэрту асабіста арганізатара Уладзіміра Шаблінскага, які «парушыў вусныя дамоўленасці», піша tuzin.fm.

Андрэй Старцаў кажа, што пакуль не атрымаў ад арганізатараў ніякай інфармацыі з нагоды шкоды ад адмененага канцэрту «Крамбамбулі»: «У сваім апошнім лісце мы прасілі паведаміць аб гэтым і адзначылі, што гатовыя іх кампенсаваць», - заявіў дырэктар Re: Public.

- Прадстаўнікі «Крамбамбулі» сказалі, што гатовыя адмовіцца ад сваіх прэтэнзій, калі вы скажыце праўду пра адмену іхняга канцэрта. Ці гатовыя вы гэта зрабіць?

- Я гатовы назваць. Прычына адмены не ў маіх адносінах з уладамі, як гэта падаецца, а выключна ў маіх адносінах з Шаблінскім.

- Ці можаце вы выразна сфармуляваць прычыну, бо ад вашых нявысветленых адносінаў церпяць музыкі і гледачы.

- Сталася так, што я адмяніў пісьмовае пагадненне аб правядзенні канцэрту ў аднабаковым парадку паміж мной і канцэртным агенцтвам «Шаблі». Гэта адбылося, як рэакцыя на некаторыя абставіны ўнутранага характару, як я іх назваў. Яны заключаюцца ў тым, што Шаблінскі парушыў некаторыя нашыя вусныя дамоўленасці. І ўсё. Больш я нічога не скажу. Калі ён скажа: давай паведамляй пра гэта, тады я распавяду.

- То бок у гэтай сітуацыі вінаваты менавіта Шаблінскі?

- Толькі ён. Ён адзін. Асабіста.

Уладзімір Шаблінскі выказаў сваё меркаванне па гэтай падставе. Кіраўнік агенцтва «Шаблі» лічыць, што менавіта Андрэй Старцаў парушыў іхняе «джэнтльменскае пагадненне» і пагадзіўся распавесці аб гэтых абставінах:

«Калі Старцаў сказаў, што на яго будуць ціснуць ў сувязі з канцэртам ягоныя куратары з КДБ і з Фрунзенскага выканкаму, я папрасіў даць мне час на рашэнне гэтай сітуацыі. Па-першае, я папрасіў перавесці стрэлкі на мяне, каб да мяне звярталіся ягоныя куратары, бо я з'яўляюся арганізатарам канцэрту. І адразу пачаў рабіць крокі, паехаў запісаўся на прыём да міністра культуры... Мне не хапіла рэальна двух дзён, каб вырашыць сітуацыю. А тут раптам Re: Public дасылае ліст аб немагчымасці правядзення канцэрта... Думаю, што тут час расставіць усё на свае месцы і будзе бачна, хто тут мае рацыю».

Пазіцыя арганізатараў канцэрта пакуль застаецца нязменнай. Яны просяць Re: Public ў самы бліжэйшы час афіцыйна растлумачыць па якіх прычынах было адмененае запланаванае мерапрыемства. У іншым выпадку, будзе пададзеная позва ў Гаспадарчы суд аб кампенсацыі шкоды.

Напісаць каментар 5

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках