3 траўня 2024, Пятніца, 5:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Леанід Заіка: «Краіну распрадаюць»

46
Леанід Заіка: «Краіну распрадаюць»

Віцэ-прэм'ер Беларусі Сяргей Румас не выключае продаж беларускіх нафтатранспартных прадпрыемстваў.

Пра гэта ён заявіў журналістам 2 лютага, перадае «Радыё Свабода».

Гэтыя прадпрыемствы могуць увайсці ў спіс прадпрыемстваў, якія плануецца прыватызаваць ў гэтым годзе. Такі спіс будзе перададзены ўрадам Лукашэнку ўжо на наступным тыдні. Ад продажу гэтых прадпрыемстваў афіцыйны Менск хоча атрымаць 2,5 мільярды даляраў. Як ставяцца беларускія эканамісты да магчымасці продажу ўслед за «Белтрансгазам» беларускіх нафтатранспартных прадпрыемстваў?

«Краіну распрадаюць. Эканамічна гэта наогул недапушчальна. Сядзелі, сядзелі, давялі ўсё да ручкі і потым пачынаюць распрадаваць. Прычым самі ж нічога не стварылі, толькі пабудавалі для сябе кватэры і дамы. На кожнага беларуса ўжо агульны доўг складае 2,5 тысячы даляраў - гуляюць хлопцы ў эканоміку ўжо 17 гадоў. А цяпер прадаюць. Ганьба! У любой краіне інфраструктура - ключавы элемент. Гэта самае дарагое, што ёсць», - кажа кіраўнік аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Леанід Заіка.

«Яны ж залезлі ў кішэню да Масквы і сядзяць там у кішэні, як мышы. Цяпер ім кажуць: ціха сядзіце і прадавайце тое, на што мы пальцам пакажам. Вось яны і будуць прадаваць. Грошай-та шмат трэба, трэба ж з усімі разлічвацца. Краіна падобная да арганізма, і мы прадаем часткі гэтага арганізма. З часам любы продаж можа стаць фатальным», - лічыць эканаміст Міхаіл Залескі.

Напісаць каментар 46

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках