Акцыя салідарнасці напярэдадні суду над Каваленкам (Фота)
15- 20.02.2012, 12:50
Актывісты Віцебскага маладога фронту працягваюць акцыі салідарнасці з палітвязнем.
18 лютага яны вывесілі бел-чырвона-белы сцяг у віцебскім мікрараёне «Поўдзень-7», паведамляе прэс-служба «Маладога Фронту».
Акцыі салідарнасці будуць працягвацца і далей.
Нагадаем, што з 22 снежня Сяргея Каваленку трымаюць і віцебскім СІЗА. Ён абвінавачваецца па артыкуле 415 Крымінальнага Кодэкса «Ухіленне ад адбывання пакарання». Крымінальную справу супраць яго ініцыявалі супрацоўнікі крымінальна-выканаўчай інспекцыі. Яны настойваюць, што Сяргей Каваленка не раз парушыў рэжым адбывання ўмоўнага пакарання - «хатняй хіміі», прысуджанай яму за тое, што 7 студзеня 2010 года ён вывесіў бел-чырвона-белы сцяг на навагодняй ёлцы ў Віцебску.
Суд над Каваленкам пачнецца 21 лютага.



