18 траўня 2024, Субота, 6:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Віцебску вывесілі сцяг у падтрымку Каваленкі (Фота)

6

Моладзевыя актывісты абвясцілі аб пачатку акцыі салідарнасці з Сяргеем Каваленкам, які з 19 снежня трымае галадоўку пратэсту.

14 лютага бел-чырвона-белы сцяг быў вывешаны на мосце ў раёне вуліцы Максіма Горкага. Па словах ініцыятараў акцыі, сцягі яны будуць вывешваць рэгулярна ў розных раёнах горада. Галоўная мэта - выказаць салідарнасць з усімі палітвязнямі, і ў першую чаргу з земляком Сяргеем Каваленкам, які знаходзіцца ў зняволенні ў віцебскім СІЗА, перадае «Радыё Свабода».

Актывіст КХП БНФ трапіў у СІЗА, калі супраць яго распачалі крымінальную справу за ўхіленне ад адбыцця пакарання - «хатняй хіміі», прысуджанай яму за бел-чырвона-белы сьцяг, вывешаны ў 2010 годзе на навагодняй ёлцы ў Віцебску. Справу ініцыявала крымінальна-выканаўчая інспекцыя Першамайскага раёна, але Сяргей Каваленка лічыць, што гэта помста за тое, што ён неаднаразова скардзіўся на некарэктнае стаўленне з боку супрацоўнікаў інспекцыі.

У знак пратэсту ён пачаў доўгатэрміновую галадоўку.

21 лютага Сяргея Каваленку будуць судзіць у Першамайскім райсудзе Віцебска. Працэс пачнецца ў 10.30, яго будзе весці суддзя Алена Жук. Актывісту пагражае да трох гадоў турэмнага зняволення.

Напісаць каментар 6

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках