27 лiстапада 2024, Серада, 5:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Літоўскі амбасадар не спяшаецца пакідаць Менск

13
Літоўскі амбасадар не спяшаецца пакідаць Менск

Дата ад'езду Надзвычайнага і Паўнамоцнага амбасадара Літвы ў Беларусі Эмінаса Багдонаса пакуль невядомая.

Пра гэта заявілі агенцтву «Інтэрфакс-Захад» у прэс-службе міністэрства замежных спраў Літвы.

«Дата ад'езду амбасадара з Беларусі для кансультацый яшчэ невядомая. Ідзе нарада па гэтым пытанні», - сказалі ў МЗС Літвы.

Там таксама адзначылі, што Э.Багдонас пакіне Беларусь адзін, «у яго няма патрэбы ехаць у складзе групы іншых амбасадараў, бо адлегласць паміж Менскам і Вільняй невялікая».

Як паведамлялася, Менск заявіў аб адклiканнi свайго амбасадара з Польшчы і сталага прадстаўніка пры Еўразвязе, і, у адказ на пашырэнне візавых санкцый з боку ЕЗ, у панядзелак прапанаваў польскаму амбасадару і прадстаўніку Еўразвяза пакінуць сваю тэрыторыю.

У сваю чаргу, вярхоўны прадстаўнік Еўразвяза па знешняй палітыцы Кэтрын Эштан заявіла, што, у адказ на дзеянні беларускіх уладаў, прадстаўнікі краін-сябраў ЕЗ дамовіліся адклікаць сваіх амбасадараў у Менску для кансультацый.

Польскі амбасадар і кіраўнік прадстаўніцтва ЕЗ пакінуць Беларусь у сераду.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках