24 снежня 2024, aўторак, 5:38
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Еўропу заклікалі ўвесці кропкавыя эканамічныя санкцыі супраць Лукашэнкі

49
Еўропу заклікалі ўвесці кропкавыя эканамічныя санкцыі супраць Лукашэнкі

Беларускія прадстаўніцтвы за мяжой заклікаюць узмацніць санкцыі супраць рэжыму дыктатуры ў Беларусі.

У сувязі з некаторымі інсінуацыямі адносна адмены санкцый супраць Беларусі прадстаўніцтва беларускай палітычнай эміграцыі выпусцілі адмысловую заяву:

«У сувязі са спробай пэўных структур правесці лабісцкія мерапрыемствы па адвольнай карэктоўцы спісу асоб, падвергнутых абмежавальным санкцыях у межах афіцыйнай палітыкі Еўрапейскага Звяза да дыктатарскага рэжыму, які ўсталяваўся ў Рэспубліцы Беларусь, а таксама з прычыны відавочна наспелай неабходнасці высвятлення пазіцыі беларускай дэмакратычнай супольнасці па гэтым пытанні, беларускія грамадзянскія і палітычныя прадстаўніцтвы за мяжой заяўляюць аб недапушчальнасці «абельвання» рэпутацыі саўдзельнікаў дыктатуры, прызнаных такімі уключэннем у «чорныя спісы» ЕЗ.

Мы рашуча адмяжоўваецца ад ініцыятывы офіса «За дэмакратычную Беларусь», які ўзначальвае Вольга Стужынская, якая дзейнічае па-за ўсялякім дыялогу з беларускай дэмакратычнай і грамадзянскай супольнасцю за мяжой. Лічым ініцыятыву па адмене візавых санкцый у дачыненні да асоб, адказных за бесперапынныя палітычныя рэпрэсіі ў Беларусі, безадказнай і амаральнай.

Аргументацыя зняцця візавых абмежаванняў з рэктараў універсітэтаў не вытрымлівае крытыкі: гэтыя асобы, пастаўленыя дыктатарам на свае пасады, адказныя за факты выключэння студэнтаў па палітычных матывах, прымус іх да датэрміновага галасавання, за прамыя і ўскосныя забароны на ўдзел у грамадска-палітычнай дзейнасці, іншы ціск на студэнтаў. Аб арганізацыі якіх рэформ хоча размаўляць з імі Стужынская? Першаснай умовай кантактаў з гэтымі прадстаўнікамі рэжыму з'яўляецца выдаленне БРСМ і ідэолагаў, а таксама пазбаўленне студэнтаў ад палітычных наглядчыкаў і куратараў з КДБ.

Мы патрабуем ад офіса «За дэмакратычную Беларусь» тлумачэнняў з нагоды лабіравання інтарэсаў зброевага барона Уладзіміра Пяфціева.

Развагі аб крытэрах траплення ў спіс неўязных не вытрымліваюць крытыкі - з боку А. Стужынскай было б правільным задацца пытаннем аб крытэрах траплення беларускіх дэмакратычных актывістаў у турмы, што ўтрымліваюцца са сродкаў, заробленых для рэжыму, у тым ліку У. Пяфціевым.

Мы патрабуем апублікавання лістоў, разасланых офісам В. Стужынскай ў дыпламатычныя прадстаўніцтвы, паколькі іхні змест наўпрост закранае інтарэсы беларускіх палітвязняў - нашых сяброў і калегаў.

Лічым неабходным пашырыць спіс неўяздных у Еўразвяз за кошт асоб, адказных за рэпрэсіі ў дачыненні да Алеся Бяляцкага, за катаванні і здзекі над кандыдатамі ў прэзідэнты на выбарах 2010 Андрэем Саннікавым, Міколам Статкевічам, палітычнымі і грамадскімі дзеячамі Зміцерам Бандарэнка, Зміцерам Дашкевічам, Эдуардам Лобавым, Сяргеем Каваленкам, прадпрымальнікам Мікалаем Аўтуховічам і іншымі палітвязнямі.

Сярод іншых, санкцыі павінныя закрануць кіраўніцтва Магілёўскай турмы № 4, калоніі «Віцьба-3», Бабруйскай калоніі № 2. Патрабуем унясення ў спіс неўязных у Еўразвяз алігархаў, звязаных з рэжымам.

Мы настойваем на крымінальным пераследзе высокапастаўленых чыноўнікаў рэжыму Лукашэнкі, адказных за парушэнне Канвенцыі ААН супраць катаванняў, за знікненне лідэраў апазіцыі, грамадскіх дзеячоў, журналістаў. Патрабуем ўвядзення кропкавых эканамічных санкцый супраць рэжыму Лукашэнкі.

Грамадзянскае і палітычнае прадстаўніцтва Беларусі ў Літве (Літоўская Рэспубліка, Вільня)

Таварыства Беларускай культуры ў Літве (Літоўская Рэспубліка, Вільня)

Беларускі Дом у Варшаве (Польшча, Варшава)

Беларускі Трыбунал (Belarusian Tribunal), (Нідэрланды, Гаага)

Беларускі Цэнтр ва Украіне (Украіна, Кіеў)

Офіс беларускай палітычнай эміграцыі (Бельгія, Антвэрпэн)

Саюз падтрымкі дэмакратыі ў Беларусі (Związek na rzecz Demokracji w Bilorusi) (Польшча, Варшава)

Грамадзянская кампанія «Free Belarus Now» (Менск-Лондан)

Фонд «Мы памятаем» (Менск-Вашынгтон)

Каардынацыйны Цэнтр ў Рызе для беларускай грамадзянскай супольнасці (Coordination Center in Riga for Belarusan civic society) (Латвія, Рыга)

Саюз «Чарнобыль-Беларусь» (Украіна, Кіеў)

"Асацыяцыя за дэмакратыю" (Чэхія, Прага)

Напісаць каментар 49

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках