30 красавiка 2024, aўторак, 16:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Следчы камітэт пакінуў гістарычны музей без будынка (Фота)

23

Зараз музейшчыкі ламаюць галаву над тым, дзе размясціць свае калекцыі.

Нацыянальны гістарычны музей так і не засяліўся ў 19-ы дом па вуліцы Фрунзэ. 11 студзеня выйшла распараджэнне Лукашэнкі на працягу месяца перадаць яго новастворанаму следчаму камітэту.

Можа, гістарычнаму музею больш не патрэбныя плошчы? Яго дырэктар Сяргей Вечар распавядае «Еўрарадыё», што зусім наадварот. І новага будынка, замест канфіскаванага, музейшчыкі не атрымлівалі.

«Ну, зразумела, нам патрэбныя плошчы. Гэта я магу сказаць з упэўненасцю. Але... Пакуль гэты працэс не завершаны. Таму... Не, не атрымалі», - сказаў Вечар.

Больш за тое, хутка Нацыянальны гістарычны музей наогул можа трапіць у непрыемнае становішча. Справа ў тым, што большасць ягоных калекцый захоўваецца ў музеі Вялікай айчыннай вайны. А яго, як вядома, збіраюцца пераносіць у новыя памяшканні.

Рэканструкцыя будынка на вуліцы Фрунзэ ідзе поўным ходам. Дарэчы, на шыльдах пакуль яшчэ пазначана, што будынак належыць гістарычнаму музею. Але праводзіць фота і відэаздымку ўжо забаронена.

Еўрарадыё праверыла таксама, ці атрымалі рэгіянальныя следчыя камітэты асобныя будынкі ў рэгіёнах. Выявілася, што новая структура пераважна размясцілася ў старых сценах РУУС. Толькі шыльды на дзвярох замянілі.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках