19 траўня 2024, Нядзеля, 0:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка загадаў падняць заробкі сілавікам

219
Лукашэнка загадаў падняць заробкі сілавікам

Лукашэнка 6 лютага прыняў з дакладам дзяржсакратара Савета Бяспекі Леаніда Мальцава і міністра абароны Юрыя Жадобіна.

Пра гэта карэспандэнту БелТА паведамілі ў прэс-службе беларускага кіраўніка.

«Мяне цікавіць сітуацыя ва Узброеных Сілах, мадэрнізацыя войска, ў тым ліку, колькаснае пытанне, пытанні фінансавання. Другі напрамак, які нам неабходна абмеркаваць, - кадры, грашовае забеспячэнне. І самае галоўнае пытанне - будаўніцтва жылля для вайскоўцаў. Мы дамаўляліся аб выпрацоўцы пэўнага алгарытму ў гэтым пытанні, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - У сувязі з гэтым у нас ёсць дамоўленасць з Прэзідэнтам Расеі. Я яму накіраваў ліст аб неабходнасці пошуку для беларускіх вайскоўцаў дадатковых сродкаў за кошт розных напрамкаў супрацоўніцтва Беларусі і Расеі. І ён паабяцаў дапамагчы ў гэтым плане».

Як адзначыў Лукашэнка, у дзвюх краін практычна агульнае войска, задачы, якія стаяць перад ім. Але памер грашовага забеспячэння вайскоўцаў Беларусі і Расеі адрозніваецца. Такое становішча павіннае быць змененае, запатрабаваў ён.

Міністр абароны Юрый Жадобін далажыў, што ў цэлым Узброеныя Сілы выконваюць задачы, якія перад імі ставяцца. У лістападзе мінулага года праведзены чарговы прызыў грамадзянаў на тэрміновую ваенную службу і службу ў рэзерве.

Леанід Мальцаў адзначыў, што Узброеныя Сілы павінныя ўмець супрацьстаяць выклікам і пагрозам у сучасных умовах. Неабходна, каб гэтай задачы адпавядалі іх арганізацыйна-штатная структура, узбраенне, узровень падрыхтоўкі.

Аляксандр Лукашэнка даручыў прапрацаваць пытанне павышэння грашовага забеспячэння не толькі ваеннаслужачых, але і супрацоўнікаў усяго сілавога блока.

Акрамя таго, дадзенае даручэнне вырашыць задачу па забеспячэнні ваеннаслужачых жыллём, у тым ліку службовым, у ваенных гарадках.

Напісаць каментар 219

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках