17 траўня 2024, Пятніца, 5:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Следства па справе Полудня падоўжанае

15
Следства па справе Полудня падоўжанае

Следчы камітэт Беларусі (СК) падоўжыў тэрмін расследавання крымінальнай справы і ўтрымання пад вартай былога намесніка міністра ўнутраных спраў.

Расследаванне справы начальніка міліцыі грамадскай бяспекі Яўгена Полудня падоўжанае да чэрвеня 2012 года, гаворыцца ў паведамленні аддзела інфармацыі і сувязяў з грамадскасцю СК рэспублікі.

Як адзначаецца ў паведамленні прэс-службы, СК Беларусі працягвае расследаванне крымінальнай справы ў дачыненні да Я.Полудня. Яму прад'яўленае абвінавачванне ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага ч. 3 арт. 424 КК Беларусі (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі).

«У ходзе папярэдняга следства правяраюцца новыя дадзеныя аб здзяйсненні абвінавачваным іншых злачынстваў супраць інтарэсаў службы, а таксама дачыненне да супрацьпраўнай дзейнасці Я.Полудня службовых асоб праваахоўных органаў», - адзначылі ў прэс-службе.

Як раней паведамлялася, Генпракуратура Беларусі 8 снежня 2011 года ўзбудзіла крымінальную справу па ч.3 арт.424 КК (злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі) у дачыненні да намесніка міністра ўнутраных спраў Беларусі - начальніка міліцыі грамадскай бяспекі Я.Полудня. 16 снежня яму было прад'яўленае абвінавачванне па тым жа артыкуле, мерай стрымання абранае ўтрыманне пад вартай.

Я.Полудзень быў прызначаны начальнікам міліцыі грамадскай бяспекі 4 жніўня 2009 года. Кіраваў разгонам мірных акцый апазіцыі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках