25 лiстапада 2024, панядзелак, 19:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка спалохаўся «паліттэхналогій» сваіх апанентаў

58
Лукашэнка спалохаўся «паліттэхналогій» сваіх апанентаў

Беларускі дыктатар запатрабаваў ад навукоўцаў выпрацоўкі «эфектыўных метадаў супрацьстаяння паліттэхналогіям апанентаў».

«Гуманітарыі ніяк не вырашаць задачу сур'ёзнага навуковага суправаджэння ідэалогіі і працы з насельніцтвам. Нашыя апаненты, перш за ўсё на Захадзе, выкарыстоўваюць усе больш удасканаленыя паліттэхналогіі, а навукоўцы не ў стане прапанаваць эфектыўныя метады супрацьстаяння ім. Ці мы пакуль не ведаем пра такія метады?» - заявіў А.Лукашэнка на цырымоніі ўручэння дыпломаў доктара навук і атэстатаў прафесара навуковым і навукова-педагагічным працаўнікам, перадае «Інтэрфакс-Захад».

У прыватнасці, сказаў дыктатар, «у навуковым асяроддзі не спыняюцца спробы аддаць забыццю славянскія карані беларускага народа, растварыць нашае мінулае ў гісторыі Польшчы або Літвы». Тым не менш, А.Лукашэнка прызнаў, што і ў гуманітарыяў ёсць пэўныя дасягненні. У якасці прыкладу ён назваў доктарскую дысертацыю загадчыка кафедры Брэсцкага дзяржуніверсітэта ім. А.Пушкіна Аляксандра Вабішчэвіча «Аб барацьбе беларусаў за захаванне культурнай самабытнасці пад уладай Польшчы ў 1920-1930 гг.». Таксама А.Лукашэнка высока ацаніў працу дацэнта Белдзяржуніверсітэта Алены Сурковай «пра старажытнаславянскія асновы мовы нашых продкаў». «Аднак галасы такіх навукоўцаў слаба чутныя ў нашай прэсе, ды і ў грамадстве ў цэлым. Гэта ўжо недапрацоўка нашая», - заявіў кіраўнік.

Акрамя таго, А.Лукашэнка канстатаваў, што «нашыя эканамісты, сацыёлагі, палітолагі не змаглі пакуль даць належную адзнаку таму ўнікальнаму феномену, які ўяўляе сабой сучаснае беларускае грамадства».

Напісаць каментар 58

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках