6 траўня 2024, панядзелак, 2:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія чыноўнікі не ўмеюць нават чытаць па-ангельску

39
Беларускія чыноўнікі не ўмеюць нават чытаць па-ангельску

Амаль кожны дзень электронныя звароты грамадзянаў, у тым ліку з-за мяжы рэгіструюцца ў Гомельскім аблвыканкаме.

Да прыкладу, некалькі дзён таму па электроннай пошце прыйшоў ліст з Чэхіі з просьбай дапамагчы набыць кнігу пра Гомельскую вобласць, піша «Камсамольская праўда ў Беларусі».

- Праўда, ліст быў складзены на ангельскай мове, таму мы папрасілі адрасата выкласці сваю просьбу на расейскай або беларускай мовах, што і было зроблена, - цытуе БелТА начальніка аддзела па працы са зваротамі грамадзянаў і юрыдычных асоб аблвыканкама Аляксандра Логвінава.

Дарэчы, за два тыдні дзеяння новага закона ў аблвыканкаме зарэгістравана каля 50 электронных зваротаў грамадзянаў. Яны шмат у чым падобныя да тых, якія прыходзяць па звычайнай пошце. Пытанні звязаныя са сферамі жыллёва-камунальнай гаспадаркі, сацыяльнай абароны, будаўніцтва жылля.

Нагадаем, электронныя звароты будуць разглядаць гэтак жа, як і пісьмовыя. Новы закон абавязаў беларускіх чыноўнікаў аднолькава рэагаваць як на скаргі на паперы, так і на тыя, што прыйшлі праз Інтэрнэт. Затое прафесійным скаржнікам чыноўнікі ўжо не абавязаныя адказваць двойчы.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках