6 траўня 2024, панядзелак, 0:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Менску нямецкія «ганцы» не патрэбныя

24
Менску нямецкія «ганцы» не патрэбныя

МЗС не бачыць неабходнасці ў візіце ў Беларусь упаўнаважанага па правах чалавека ўрада ФРГ.

«Беларускі бок не бачыць неабходнасці ў візіце спадара Маркуса Лёнінга ў Менск. На жаль, ягоны «ўклад» ў беларуска-германскія адносіны нельга адзначыць у якасці пазітыўнага», - заявіла журналістам у чацвер намесніца начальніка ўпраўлення інфармацыі МЗС Беларусі Марыя Ваньшына, перадае «Інтэрфакс-Захад».

Прадстаўніца МЗС адзначыла, што беларускі бок не пакінуў таксама без увагі тое, што мелі месца «адмовы ва ўездзе ў ФРГ беларускім афіцыйным асобам, у тым ліку тым, хто меў дзеючыя шэнгенскія візы, хто павінен быў удзельнічаць у мерапрыемствах міжнароднага характару».

Меркавалася, што падчас візіту ў Менск М.Лёнінг сустрэнецца з прадстаўнікамі беларускай грамадзянскай супольнасці, а таксама перадасць пасланне кіраўніка МЗС ФРГ кіраўніцтву Беларусі. Аднак, упаўнаважанаму па правах чалавека ўрада ФРГ было адмоўлена ў беларускай візе.

«Для перадачы ліста, аб якім кажа спадар Лёнінг, у «ганцы» няма неабходнасці. Для гэтага існуюць агульнапрынятыя дыпламатычныя каналы. Дарэчы, германскі бок імі сёння скарыстаўся і перадаў ліст», - заявіла намесніца начальніка ўпраўлення інфармацыі МЗС Беларусі.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках