26 снежня 2024, Чацвер, 17:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За маладафронтаўцам Яроменкам усталявалі прэвентыўны нагляд

3
За маладафронтаўцам Яроменкам усталявалі прэвентыўны нагляд

Пасля выхаду з Акрэсціна яго чакае шэраг абмежаванняў.

15 сакавіка суддзя Сяргей Бандарэнка прыняў адпаведнае рашэнне. На паседжанне маладога чалавека прывезлі ў кайданках з ізалятара, дзе ён адбывае адміністрацыйны арышт. 11 сакавіка суд Ленінскага раёна Менска прызнаў Яроменка вінаватым ва ўдзеле ў несанкцыянаваным мерапрыемстве за акцыю каля беларускага МЗС. Раней ён яшчэ тройчы быў асуджаны на адміністрацыйныя арышты. Піша «Наша Ніва».

За ўдзел у мірнай акцыі пратэсту 19 снежня 2010 года Уладзіміра Яроменка адправілі на 3 гады ў калонію. У мінулым годзе яго памілаваў Лукашэнка.

Праваабаронца Анастасія Лойка адзначыла, што памілаванне палітвязняў не значыць, што яны рэабілітаваныя - судзімасць з іх не знятая.

І таму яны знаходзяцца на прафілактычным уліку ў органах унутраных спраў.

Праваабаронца лічыць, што такі хуткі разгляд справы Яроменка спатрэбіўся для таго, каб спыніць актыўнасць маладафронтаўца перад 25 сакавіка. Лойка не выключае, што прэвентыўны нагляд можа быць выкарыстаны і ў выпадку іншых актывістаў.

Так, 13 сакавіка на чарговыя суткі асудзілі былога палітвязня Паўла Вінаградава. Гэта другое адміністрацыйнае парушэнне, што дае падставу да ўвядзення абмежаванняў і ў дачыненні да яго.

Асоба, за якой усталяваны прэвентыўны нагляд, абавязаная з'яўляцца па выкліках у органы ўнутраных спраў і даваць растлумачэнні па пытаннях выканання патрабаванняў прэвентыўнага нагляду; папярэдзіць орган унутраных спраў аб змене месца працы і жыхарства; выязджаць за межы раёна (горада) толькі са згоды органа ўнутраных спраў . Пры гэтым упаўнаважаныя супрацоўнікі могуць прыходзіць да такой асобы ў любы час сутак. Пры трох правапарушэннях пад прэвентыўным наглядам можа быць распачатая крымінальная справа.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках