17 траўня 2024, Пятніца, 13:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

За Уладзімірам Яроменкам могуць усталяваць прэвентыўны нагляд

За Уладзімірам Яроменкам могуць усталяваць прэвентыўны нагляд

15 сакавіка ў судзе Першамайскага раёна пройдзе судовае паседжанне, на якім будзе вырашацца пытанне аб усталяванні прэвентыўнага нагляду за былым палітвязнем.

Судовае паседжанне пачнецца а 14-й гадзіне, піша ПЦ «Вясна».

11 сакавіка суд Ленінскага раёна Мінска прызнаў Уладзіміра Яроменка вінаватым у парушэнні артыкула 23.34 КаАП РБ (арганізацыя і ўдзел у несанкцыянаваным мерапрыемстве) і прысудзіў да арышту на 15 сутак за ўдзел у акцыі-перфомансе, якая адбылася 29 лютага каля будынку Міністэрства замежных спраў Беларусі.Тады невядомыя маладыя людзі закідалі МЗС рулонамі туалетнай паперы.

22 лютага суд Віцебскага раёна завочна прысудзіў актывіста па арт. 17.1 КаАП («Дробнае хуліганства»). Уладзімір Яроменак быў пакараны трыма суткамі арышту нібыта за нецэнзурную лаянку ў адрас супрацоўнікаў ДАІ, якія 21 лютага спынілі машыну, у якой ён разам з паплечнікамі ехаў у Віцебск на працэс Сяргея Каваленкі.

За ўдзел у акцыі салідарнасці ў гадавіну выбараў, якая прайшла 19 снежня 2011 года, Уладзімір Яроменак быў арыштаваны на 15 сутак. За спробу вывесіць нацыянальныя сцягі ў Менску 19 верасня 2011 актывіст адседзеў 12 сутак.

14 мая 2011 судом Партызанскага раёна Менска Уладзімір Яроменак быў асуджаны на 3 гады пазбаўлення волі па ч. 2 арт. 293 КК Рэспублікі Беларусь (удзел у масавых беспарадках). Адбываў пакаранне ў калоніі «Віцьба» пад Віцебскам. 11 жніўня 2011 года ён быў памілаваны і вызвалены.

З моманту вызвалення за актывістам вялося прафілактычнае назіранне ў адпаведнасці з арт. 196 Крымінальна-выканаўчага кодэкса. У адпаведнасці з арт.80 Крымінальнага кодэкса пасля трэцяга прыцягнення да адміністрацыйнай адказнасці за Уладзімірам Яроменкам можа быць усталяваны прэвентыўны нагляд.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках