25 снежня 2024, Серада, 19:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ты супраць ЧС па хакеі ў Беларусі?

203
Ты супраць ЧС па хакеі ў Беларусі?

Падпішыся.

Амаль паўтары тысячы подпісаў (1.466) сабрана да поўдня 2 сакавіка пад зваротам да Міжнароднай федэрацыі хакея (IIHF) з заклікам пазбавіць Беларусь права правядзення чэмпіянату свету па хакеі 2014 года.

Акцыю «Пакінь дыктатара на лёдзе» ініцыяваў польскі дэпутат Еўрапарламента Марэк Мігальскі. На спецыяльна створаным сайце www.dyktatornalodzie.pl кожны ахвочы можа падпісацца пад пасланнем да IIHF. Аб стварэнні такога сайта стала вядома ўвечары 1 сакавіка.

Заявы аб неабходнасці пазбавіць Беларусь права на правядзенне чэмпіянату свету па хакеі сталі з'яўляцца пасля жорсткага разгону 19 снежня 2010 года ў Менску апазіцыйнага мітынгу нязгодных з афіцыйнымі вынікамі прэзідэнцкіх выбараў.

27 лютага бягучага года шведскія СМІ са спасылкай на дырэктара IIHF па сувязях з грамадскасцю Шымона Шэмберга паведамілі, што на майскім паседжанні кангрэса міжнароднай федэрацыі месца правядзення ЧС-2014 будзе перагледжанае. Старшыня Беларускай федэрацыі хакея Яўген Ворсін гэтыя звесткі абверг.

28 лютага Шэмберг у эксклюзіўным каментары для БелаПАН заявіў: міжнародная федэрацыя не можа гарантаваць таго, што ў маі пытанне аб пераглядзе месца правядзення чэмпіянату свету не будзе паднятае.

29 лютага ў Менску начальнік упраўлення фізічнай культуры, спорту і турызму Менгарвыканкама Аляксей Пракаповіч на прэс-канферэнцыі, прысвечанай падрыхтоўцы да ЧС-2014, падкрэсліў, што беларуская сталіца не панясе фінансавых страт, калі першынство ўсё ж будзе адмененае.

Падпісацца можна ТУТ.

Напісаць каментар 203

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках