30 красавiка 2024, aўторак, 21:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Двойчы чэмпіён свету па хакеі заклікае да адмены ЧС-2014 у Менску

24
Двойчы чэмпіён свету па хакеі заклікае да адмены ЧС-2014 у Менску

Двойчы чэмпіён свету па хакеі, дэпутат Еўрапарламента ад Славакіі Петэр Шцясны, уключаны ў Залу хакейнай славы, супраць правядзення ЧС па хакеі ў Беларусі.

1 сакавіка ён сумесна з еўрадэпутатам Марэкам Мігальскім запусціў онлайн-збор подпісаў пад адпаведным зваротам у Міжнародную федэрацыю хакея ў Швейцарыі, перадае «Тэлеграф».

«Рэжым Лукашэнкі не павінен быць узнагароджаны прэстыжам, звязаным з правядзеннем у 2014 годзе Міжнароднага чэмпіянату па хакеі, у той час як яго грамадзяне знаходзяцца ў турме за ўдзел у мірных акцыях у абарону сваіх мінімальных палітычных свабод», - гаворыцца ў петыцыі.

«Мы патрабуем ад Міжнароднай федэрацыі хакея адмяніць іх рашэнне аб правядзенні міжнароднага чэмпіянату ў Беларусі ў 2014 годзе, калі Аляксандр Лукашэнка, дыктатар, які ўжо даўно кантралюе ўладу гэтай краіны, не адпусціць усіх палітвязняў і не ўвядзе мараторый на смяротнае пакаранне», - заяўляюць еўрадэпутаты.

Арганізатары акцыі звяртаюцца да ўсіх з просьбай падтрымаць ініцыятыву. Гэта можна зрабіць, адаслаўшы ліст у Міжнародную федэрацыю хакея і нацыянальныя федэрацыі або падтрымаўшы петыцыю онлайн www.change.org.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках