Пасля атакі БПЛА на Самарскую вобласць загарэўся «Тальяцікаучук»
1- 29.11.2026, 10:29
Завод вырабляе сыравіну для тактычных і балістычных ракет.
Украінскія БПЛА ў ноч на 29 лістапада атакавалі Самарскую вобласць. Губернатар рэгіёна Вячеслав Федорищев паведаміў, што мэтай атакі былі прамысловыя прадпрыемствы.
Украінскі маніторынгавы канал Exilenova+ паведамляе, што, па папярэдніх звестках, у выніку атакі загарэўся завод «Тальяцікаучук», які, між іншым, вырабляе сыравіну для ракетнага паліва. Атаку на гэтае прадпрыемства пацвярджае і OSINT-аналіз Astra.


«Тальяцікаучук» уваходзіць у групу «Татнафта». Прадпрыемства спецыялізуецца на вытворчасці сінтэтычнага каўчуку, які выкарыстоўваецца пры вырабе аўтамабільных шын, бензіну, будаўнічых матэрыялаў, а таксама пры вытворчасці цвёрдага ракетнага паліва для тактычных і балістычных ракет.