У ГЦ «Сталіца» пад купал запусцілі бел-чырвона-белы сцяг (Фота)
43- 22.03.2012, 18:04
Актывісты «Рэвалюцыі праз сацыяльныя сеткі» запусцілі пад купал гандлёвага цэнтра «Сталіца» нацыянальны бел-чырвона-белы сцяг.
Акцыю прымеркавалі да Дня Волі, піша «Наша Ніва».
Гэта не першы выпадак са сцягам гандлёвым цэнтры «Сталіца». 24 лютага там з'явіўся бел-чырвона-белы сцяг з надпісам «Свабоду Каваленку!»

