18 траўня 2024, Субота, 19:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзень Волі ў рэгіёнах забараняюць

43
Дзень Волі ў рэгіёнах забараняюць

Гродзенскі і Магілёўскі гарадскія выканкамы забаранілі мітынгі 25 сакавіка ў сваіх гарадах.

Гарвыканкам нарэшце даслаў афіцыйнае рашэнне за подпісам намесніцы старшыні Ірына Сенчанковай заяўнікам правядзення мітынгу ў Гродне, паведамляе ПЦ «Вясна».

У адрозненне ад сталіцы, святочнае мерапрыемства на Дзень Волі ў горадзе над Нёманам забароненае. У сваёй адмове мясцовая ўлада бюракратычна спасылаецца на невыкананне заяўнікамі часткі 4 артыкула 5 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб масавых мерапрыемствах у Рэспубліцы Беларусь».

Адзін з заяўнікаў мітынгу праваабаронца Уладзімір Хільмановіч адзначае, што такое рашэнне гарвыканкама не стала нечаканасцю: «Гродзенская ўлада ўжо даўно і яскрава засведчыла сваё негатыўнае стаўленне да нацыянальных каштоўнасцяў Беларусі, да вялікіх гістарычных дат. Што да самога зместу адмовы, то яна сфармуляваная па прынцыпе «нельга, таму што нельга».

Як адзначае праваабаронца, з адмовы выразна бачная неэтычная фармулёўка чыноўнікаў у афіцыйным адказе грамадзянам: «Можна толькі здагадвацца, што гарвыканкам мае на ўвазе. Калі тое, што заява пададзеная не ў адпаведны тэрмін, то гэта не так - у адпаведнасці з Законам яна была пададзеная замоўным лістом 7 сакавіка, у вызначаны заканадаўствам тэрмін. Словам, абсалютна некарэктная адмова».

Магілёўскі гарвыканкам таксама не дазволіў групе грамадзянаў правесці мітынг, прымеркаваны да гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Актывісты мясцовай апазіцыі мелі намер сабрацца ў цэнтры горада, на Савецкай плошчы ля будынка абласнога краязнаўчага музея, перадае «Радыё Свабода».

Па словах аднаго з заяўнікаў, лідэра гарадской арганізацыі партыі БНФ Сяргея Брыцікава, адмова аргументаваная тым, што арганізатары выбралі не тое месца для сваёй акцыі. Па словах чыноўнікаў, месцам правядзення такіх мерапрыемстваў вызначаны стадыён на вуліцы Чалюскінцаў. Адказ падпісаны кіраўніком справамі гарвыканкама Ігарам Аўсеенкам.

Напісаць каментар 43

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках